28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знак «Герб горада» ў Слоніме адкрылі з памылкай

8

Учора позна ўвечары на новай плошчы ля будынка райвыканкама і цэнтра культуры ў Слоніме быў адкрыты мемарыяльны знак «Герб горада».

Гэты герб нагадаў жыхарам пра гетмана Вялікага Княства Літоўскага, слонімскага старасту Льва Сапегу. Паводле яго хадайніцтва Слоніму каралём Жыгімонтам III 4 студзеня 1591 быў прысвоены герб: на блакітным шчыце залаты леў стаіць на задніх лапах і трымае сярэбраную стралу ў выглядзе падвойнага крыжа.

Цяпер вялікі знак «Герб Слоніма» з'явіўся ў цэнтры горада. Пад гербам напісаны наступны тэкст: «1252 - заснаванне горада, 1531 - атрымаў Магдэбургскае права, 1591 - зацверджаны герб». Слонімцаў вельмі здзівіла дата заснавання горада - 1252, бо Слонім, як яны мяркуюць, значна старэйшы.

- Хваляванне слонімцаў можна зразумець, бо Слонім пад 1252 годам упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, але гэтая дата не з'яўляецца датай заснавання горада. Гэта грубая памылка. Ваўкавыск, напрыклад, таксама пад 1252 годам упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, але ён некалькі гадоў таму адзначыў сваё тысячагоддзе. І гэта правільна. Таму і наш Слонім значна старэйшы за згаданую на знаку «Герб горада» дату. Слонімскія палі ўжо згадваюцца (а значыць, ужо існаваў Слонім) пад 1036-1040 гадамі, дзе кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч сустрэўся з літвінамі... Пра гэта піша і польскі гісторык, аўтар 12-томнай «Гісторыі Польшчы» Ян Длугаш (1415-1480). Таму на выдатным помніку павінен быў быць тэкст: 1252 - першая згадка ў Іпацьеўскім летапісе, тады было б правільна, - кажа гісторык і краязнаўца Сяргей Чыгрын.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках