28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скідкі па-беларуску: было 599 тысяч, стала 777 тысяч

38

Учора ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galileo з помпай і натоўпамі пакупнікоў прайшла «чорная пятніца».

У рэдакцыю onliner.by напісаў мянчук Мікіта, які таксама наважыў паспрабаваць, што ж гэта такое - вялікія зніжкі па-беларуску. Досвед, кажа ён, расчараваў.

«Учора схадзіў у Galileo, не верыў скептыкам наконт беларускіх рэалій распродажаў, - распавядае Мікіта. - Купіў у краме Colin's куртку: раней каштавала 999,000 рублёў, зніжка 222000, заплаціў 777 000. Джынсы каштавалі раней 799.000 рублёў, зніжка склала 177.550, з мяне ўзялі 621 450. Дома на джынсах пад цэннікам «799000» выявіў цэннік «599000». На куртку, відаць, у гэты ж дзень таксама павесілі. У выніку джынсы мне прадалі з улікам зніжкі даражэй, чым без зніжкі ў звычайны дзень! Гэта цуд!»

Сёння раніцай Мікіта з'ездзіў у краму, каб вярнуць рэчы.

«Супрацоўнікі пракаментавалі коратка: «Пераацэнка тавару, усё выдатна», - кажа ён. - На маё пытанне: «Калі тавар заляжаўся, то звычайна праводзіцца пераацэнка ў бок змяншэння?» - Прадавец адказаў: «З чаго вы ўзялі, што тавар заляжаўся?» Стала зразумела, што няма сэнсу марнаваць час і нервы на пустую размову. Напісаў заяву на зварот грошай. Указаў прычыну: пераклейка цэннікаў, увод у зман пакупніка. Грошы вярнулі. Фініта ля камедыя...»

Журналісты патэлефанавалі ў Colin's і пачулі прыкладна тое ж самае: тры дні таму ў краме сапраўды праводзілі пераацэнку, але з «чорнай пятніцай» яна абсалютна не звязаная».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках