27 красавiка 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ заклікае ў нядзелю ўключыць блізкае святло фар

23
ДАІ заклікае ў нядзелю ўключыць блізкае святло фар

Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня памяці ахвяр ДТЗ, які адзначаецца праз ініцыятыву ААН кожную трэцюю нядзелю лістапада.

Паводле слоў старэйшага інспектара асаблівых даручэнняў УДАІ МУС Беларусі Ганны Банадык, да гэтага дня прымеркаваныя разнапланавыя прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы гібелі і траўміравання людзей на дарогах. У многіх цэрквах і касцёлах адбудуцца памінальныя службы па загінулых з удзелам сваякоў і службы аб здароўі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, піша «Інтэрфакс».

Паводле статыстыкі праваахоўных органаў краіны, за 10 месяцаў 2014 на дарогах Беларусі зарэгістравана 3487 ДТЗ, у якіх 580 чалавек загінулі і 3729 атрымалі траўмы і калецтвы.

Паводле звестак УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, за аналагічны перыяд у амаль 2-мільённай сталіцы наезды на пешаходаў склалі 48,6% ад агульнай колькасці ДТЗ, у выніку чаго загінула 75% ад агульнай колькасці памерлых у выніку дарожна-транспартных здарэнняў. 59% наездаў на пешых удзельнікаў дарожнага руху адбылося на пазначаных пераходах - як рэгуляваных, так і нерэгуляваных. Пры гэтым 172 чалавекі былі параненыя, 6 - загінулі.

Што тычыцца ідэі выкарыстання блізкага святла фар пры руху ў светлы час дня, то ёй ужо амаль паўстагоддзя. Першы станоўчы вопыт новаўвядзення быў атрыманы ў скандынаўскіх краінах, для якіх найбольш характэрныя неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы - частыя туманы, дождж, снег, пераважная колькасць пахмурных дзён. Пры гэтым пачынаючы з 1964 года ў Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі, ЗША, Канадзе і шэрагу іншых краін было праведзена некалькі дзясяткаў навуковых даследаванняў уплыву на аварыйнасць прымянення фар блізкага святла ў светлы час дня. Іх абагульнены вывад - рух з уключаным блізкім святлом фар у светлы час дня скарачае рызыку трапіць у ДТЗ для асобна ўзятага кіроўцы аўтамабіля ў сярэднім на 13%.

Раней прадстаўнікі ДАІ МУС Беларусі са спасылкай на звесткі галандскага навукова-даследчага цэнтра бяспекі дарожнага руху (SWOV) паведамлялі, што каля 80% здарэнняў са смяротным зыходам, звязаных з наездамі на пешаходаў, лабавымі і бакавымі сутыкненнямі транспартных сродкаў, адбываюцца з прычыны несвоечасовага выяўлення адзін аднаго ўдзельнікамі дарожнага руху. Так што ў любым выпадку ўключэнне блізкага святла фар днём ва ўмовах змрочнага і хмурнага беларускага лістапада лішнім не будзе.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках