28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР просіць у Расеі 10 тысяч гектараў зямлі ў арэнду

34
КНДР просіць у Расеі 10 тысяч гектараў зямлі ў арэнду

Урад Паўночнай Карэі разлічвае атрымаць у арэнду звыш 10 тысяч гектараў зямлі на тэрыторыі Хабараўскага краю.

Яна патрэбная Пхеньяну для вырошчвання гародніны, гадоўлі жывёлы і стварэння перапрацоўчых прадпрыемстваў, заявіла намеснік міністра сельскай гаспадаркі КНДР Го Мен Хі. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".

"З расейскага боку мы б хацелі атрымаць у арэнду больш за 10 тысяч гектараў, з карэйскага боку - даць працоўную сілу і тэхніку", - сказала яна ў пятніцу на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Хабараўскага краю Аляксандрам Яцам.

Намеснік міністра падкрэсліла, што дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы былі дасягнутыя ў кастрычніку бягучага года падчас візіту ў Расею міністра замежных спраў КНДР Лі Су Ена і ягоных перамў з расейскімі міністрамі і губернатарамі шэрагу рэгіёнаў Далёкага Усходу. Тады бакі дамовіліся аб правядзенні сустрэч паміж профільнымі міністэрствамі з прапрацоўкай канкрэтных праектаў.

Намеснік міністра падкрэсліла, што ў Хабараўскам краі іх цікавяць перспектывы ў вытворчасці збожжа, агародніцтве, жывёлагадоўлі і ў рыбным комплексе. "У прыватнасці, нас цікавяць такія пытанні, як кліматычныя ўмовы ў рэгіёне, стан глебы, формы вырошчвання сельгаскультур, ураджайнасць і кошт прадукцыі. Мы маглі б арандаваць зямлю, а таксама ствараць сумесныя прадпрыемствы", - падкрэсліла яна.

Са свайго боку, Аляксандр Яц паведаміў, што ў краі ў апошнія гады пачалося будаўніцтва цяплічных камбінатаў, ёсць праекты ў стварэнні жывёлагадоўчых комплексаў, у якіх магла б прыняць удзел і Паўночная Карэя. Што тычыцца ўключэння ў абарот невыкарыстоўваемых сельгасзямель, то, паводле слоў чыноўніка, у гэтым могуць дапамагчы праграмы ў меліярацыі і павышэнні ўрадлівасці, якія фінансуюцца з федэральнага і краявога бюджэтаў.

Паводле інфармацыі прадстаўніка Міністэрства маёмасных адносін краю, у паўднёвых раёнах краю, дзе сканцэнтраваныя асноўныя прадпрыемствы галіны, можна даць участкі ад 1,5 да 3 тысяч гектараў. У сваю чаргу, кіраўнік Верхнебурэінскага раёна Пётр Ціткоў паведаміў паўночнакарэйскай дэлегацыі, што ў ягоным раёне, пасля таго як закрыліся айчынныя сельгаспрадпрыемствы, не апрацоўваецца 7,2 тысячы гектараў, у тым ліку 1,2 тысячы гектараў ворных зямель.

"Верхнебурэінскі раён мае досвед работы з рабочымі з КНДР. З 1967 года па 1995 год у рамках урадавага пагаднення паміж СССР і КНДР рабочыя з Паўночнай Карэі вялі лесанарыхтоўкі на тэрыторыі раёна, і многія лесанарыхтоўчыя прадпрыемствы мелі свае падсобныя гаспадаркі", - сказаў Ціткоў.

У заканчэнне сустрэчы Яц паведаміў журналістам, што край разлічвае не толькі на падачу зямель у арэнду і прыцягненне дадатковай працоўнай сілы з КНДР, але і на прамыя інвестыцыі за кошт атрыманага Паўночнай Карэяй крэдыту ад Катара ў памеры 600 млн. даляраў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках