4 траўня 2024, Субота, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прайграла Гішпаніі ў адборачным матчы Еўра-2016

8
Беларусь прайграла Гішпаніі ў адборачным матчы Еўра-2016

Трэцюю паразу запар пацярпела беларуская футбольная зборная ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2016 году.

15 лістапада ў матчы чацвёртага тура каманда в.а. галоўнага трэнера Андрэя Зыгмантовіча пацярпела паразу на выездзе гішпанцам з лікам 0:3 (Іска, 18, Бускетс, 19, Пэдра Радрыгес, 55), піша БелаПАН.

Склады каманд:

Беларусь - Жаўноў, Драгун, Мартыновіч (Бардачоў, 31), Карніленка (Сігневіч, 67), Крывец (Кісляк, 80), Мацвейчык, Балановіч, Няхайчык, Паліцевіч, Янушкевіч, Калачоў (капітан). Папярэджанні атрымалі Балановіч (45 + 2), Калачоў (45 + 2) і Бардачоў (90 + 3).

Гішпанія - Касільяс (капітан) Піке, Бускетс (Бруна Сарыана, 46) Коке, Пака Алькасэр, Пэдра Радрыгес, Рамас, Хуанфран, Хордзі Альба, Санці Касарла (Калехан, 69), Іска (Марата, 80). Папярэджанне атрымаў Бускетс (26).

Статыстыка матчу (падлік УЕФА) удары па брамах - 10: 8 на карысць Беларусі, з іх у створ брамы - 1:4, вуглавыя ўдары - 5:2, штрафныя ўдары - 4:9, афсайды - 0:1.

У суботу ў кваліфікацыйнай групе С адбылося яшчэ дзве сустрэчы: Люксембург - Украіна - 0:3 (Ярмоленка, 33, 53, 56), Македонія - Славакія - 0:2 (Куцка, 25, Немец, 38).

Становішча каманд: Славакія - 12 балаў (розніца мячоў 8-2), Гішпанія - 9 (13-3), Украіна - 9 (6-1), Македонія - 3 (4-10), Беларусь - 1 (2-9) , Люксембург - 1 (3-11).

Наступны матч адборачнага турніру беларусы згуляюць 27 сакавіка 2015 у гасцях супраць Македоніі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках