4 траўня 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпіёнскі скандал паміж Нямеччынай і РФ: краіны высылаюць дыпламатаў

8
Шпіёнскі скандал паміж Нямеччынай і РФ: краіны высылаюць дыпламатаў

Новы шпіёнскі скандал ускладніў і без таго няпростыя стасункі Масквы і Берліна.

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Der Spiegel са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе ФРГ, піша "Украинская правда".

«Супрацоўніца амбасады Нямеччыны ў Маскве пакінула краіну на патрабаванні расейскіх уладаў - заявіў неназваны чыноўнік. - Мы выказалі расейскаму боку наша шкадаванне з нагоды неабгрунтаванай пастановы».

Выданне сцвярджае, што гэтая супрацоўніца, імя якой не ўдакладняецца, доўгі час працавала ў палітычным аддзеле амбасады. На думку Берліна, у расейскай улады не было падстаў абвяшчаць яе персонай нон-грата.

Паводле звестак Der Spiegel, такая пастанова Масквы стала сіметрычным адказам на дзеянні нямецкага дыпламатычнага ведамства.

Раней Нямеччына аб'явіла персонай нон-грата расейскага дыпламата, які працаваў у генконсульстве ў Боне.

Гэты дыпламат некалькі месяцаў знаходзіўся пад наглядам спецслужбаў праз падазрэнне ў шпіянажы. Пасля была прынятая пастанова выслаць яго з краіны.

Згодна з агульнапрынятай практыкай, у выпадку аб'явы персонай нон-грата за шпіянаж ў адной краіне дыпламата іншай краіны, другая краіна высылае дыпламата з першай дзяржавы. У той жа час, Берлін застаўся абураны адказам Расеі.

«Гэта - палітыка уколаў шпількамі. Мы не ведаем, да чаго яна прывядзе» - Der Spiegel цытуе суразмоўцу ва ўрадзе ФРГ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках