4 траўня 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя агітуюць жыхароў Віцебска за «рускі свет»

78

Невядомыя агітатары наведваюць бюджэтныя арганізацыі Віцебска і агітуюць за далучэнне да Расеі.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў.

«На днях, да нас на працу ў бюджэтную арганізацыю прыйшоў незвычайны наведвальнік, жанчына гадоў сарака, прыстойна апранутая. Яна пачала весці агітацыю за Расею, распавядаць, што за ёй будучыня, аб далучэнні да арганізацыі, якую яна прадстаўляе. Калі шчыра, мы яе спачатку зусім не зразумелі, настолькі нечаканай была яе прапаганда, але потым яна стала раздаваць яшчэ і ўлёткі, газеты і агіткі», - піша ён.

Фота агітацыйных матэрыялаў чытач даслаў у рэдакцыю.

«Больш за ўсё здзівіла тое, што жанчына з запалам даводзіла, што гэта не секта, а зарэгістраваная ў Беларусі арганізацыя - працягвае ён. - Што пры праглядзе агіткі і відаць - Пасведчанне Міністэрства юстыцыі РФ! Гэты «дакумент» наогул заслугоўвае асобнага разгляду, асабліва на фоне таго, што адбываецца цяпер ва Украіне, сваімі цынічнымі выказваннямі і здагадкамі, якія падаюцца, як адкрыцці. Мяркуючы па добра адпрацаваным дзеянням гэтай замбаванай асобы, склалася ўстойлівае меркаванне аб планамернай працы ў нашым горадзе. Можа такое адбываецца не толькі ў нас? Вельмі б хацелася праверыць, што гэта за арганізацыя і хто яе курыруе, мэты, фінансаванне?»

Нагадаем, апошнім часам пачасціліся выпадкі распаўсюджвання ў Беларусі расейскай сімволікі. Невядомыя асобы пры папушчальніцтве міліцыі і афіцыйных уладаў масава раздаюць сцягі суседняй дзяржавы на вуліцах гарадоў краіны.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках