4 траўня 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк выпусціў манету ў гонар перамогі над Маскоўскім княствам

30
Нацбанк выпусціў манету ў гонар перамогі над Маскоўскім княствам

Манеты з выявай Канстанціна Астрожскага, які спыніў у 1514 годзе пад Воршай агрэсію Масквы, выпушчаныя Нацбанкам Беларусі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе галоўнай фінансавай установы краіны.

«Выпусціць у абарачэнне 24 лістапада 2014 г памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь: сярэбраную манету «Канстанцін Астрожскі» серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы» наміналам 20 рублёў, тыражом 2000 штук; медна-нікелевую манету «Канстанцін Астрожскі» серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы» наміналам 1 рубель, тыражом 3000 штук», - гаворыцца ў пастанове праўлення Нацбанка Беларусі, падпісаным Надзеяй Ермаковай.

Нагадаем, раней Украіна выпусціла памятныя манеты ў гонар Бітвы пад Воршай. Яны сімвалізуюць баявое братэрства чатырох народаў - літоўскага, беларускага, украінскага і польскага.

Бітва пад Воршай адбылася 8 верасня 1514 г падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі і Літвы. Адным з галоўных герояў бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 жаўнераў запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падпадалі пад ціск з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках