3 траўня 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Не здзіўлюся, калі РФ абвесціць зонай сваіх інтарэсаў Брайтан-Біч

6
Збігнеў Бжэзінскі: Не здзіўлюся, калі РФ абвесціць зонай сваіх інтарэсаў Брайтан-Біч

Мэта Расеі - запалохаць Еўропу, на падставе разумення таго, што еўрапейскія краіны не занадта інтэграваныя.

Пасля гэтага і да падзелу Еўропы недалёка. Так апісаў сваё разуменне сярэднетэрміновых планаў расейскага кіраўніцтва вядомы палітолаг і дарадца некалькіх прэзідэнтаў ЗША Збігнеў Бжэзінскі падчас дыскусіі, якая адбылася ў пятніцу ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне, паведамляе "Голос Америки".

«Раскалоць Еўропу шляхам запалохвання - стратэгічная мэта Пуціна - падкрэслівае Бжэзінскі. - Ён таксама плануе аддзяліць Еўропу ад Амерыкі. Як інакш, акрамя жадання правесці аперацыю застрашвання, можна растлумачыць нечаканы запал расейскіх вайсковых самалётаў адпраўляцца на патруляванне ў нікуды, далёка ад расейскіх межаў і вяртацца з ніадкуль».

На ягоную думку, дзеянні расейскіх стратэгаў накіраваныя на тое, каб у нейкі момант стварыць «своеасаблівы самапараліч у Альянсе».

Гэтыя дзеянні, якія здзяйсняюцца на фоне развіцця ў Расеі новай ідэалогіі, Бжэзінскі характарызуе як заснаваную на памылках пра патэнцыял Расеі, расейскі ўрад, на ягоную думку, праводзіць пад сцягам таго, што дзеянні Крамля ўяўляюць спадзяванні ўсіх расейцаў.

«Прычым, гаворка ідзе не толькі аб этнічных рускіх, але і рускамоўных, так званых суайчынніках. У гэтым кантэксце Крэмль не спускае вачэй з Эстоніі, і Латвіі з рускамоўным насельніцтвам... Ды што там казаць, я не здзіўлюся, калі на гэтай падставе і Брайтан Біч (у ЗША) яны абвесцяць зонай сваіх інтарэсаў», - кажа Бжэзінскі.

У ацэнцы існых расейскіх намераў у дачыненні да Украіны Збігнеў Бжэзінскі адзначае расейскі намер спрыяць такой сітуацыі, пры якой унутраная сітуацыя ва Украіне будзе перашкаджаць падтрыманню незалежнасці краіны.

«Калі незалежнасць цягам доўгага часу будзе асацыявацца з сацыяльнымі ўзрушэннямі і эканамічнымі праблемамі, узнікнуць пытанні аб магчымасці захавання незалежнасці - падкрэслівае Бжэзінскі. - Захаду таксама прыйдзецца сутыкнуцца з неабходнасцю аказання экстранай узмоцненай падтрымкі Украіны - працэс, які створыць клімат дадатковай напружанасці».

Палітолаг пры гэтым адзначае, што ў стратэгіі адказаў Захаду на існы ўзровень напружанасці ў расейска-украінскіх стасунках павінны дамінаваць два моманты.

«Мы павінны цалкам ясна даць зразумець, што нягледзячы на тое, што мы падтрымліваем імкненне Украіны наблізіцца да Еўропы, размовы аб членстве Украіны ў ЕЗ у агляднай будучыні не павінны весціся. Такія заявы ствараюць у Расеі адчуванне небяспекі. Няма ніякага сэнсу на гэтым настойваць» - кажа Бжэзінскі.

«У той жа час, паколькі Захад пастанавіў не спрыяць распальванню канфлікту, падаючы Украіне наступальныя ўзбраенні, неабходна вельмі выразна даць Расеі зразумець, што пры незахаванні ёю дасягнутых з Украінай дамоўленасцей, у Захаду будзе выбар і пастанова аб тым, каб не пастаўляць узбраенне, будзе зменена» - кажа палітолаг.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках