4 траўня 2024, Субота, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джокавіч і Федэрэр выйшлі ў фінал турніру АТП у Лондане

4
Джокавіч і Федэрэр выйшлі ў фінал турніру АТП у Лондане

Фіналістамі выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў сталі два першыя нумары сусветнага рэйтынгу серб Новак Джокавіч і швейцарац Роджэр Федэрэр.

Джокавіч у першым паўфінальным паядынку ўзяў верх над японскім тэнісістам Кейем Нішыкоры, што займае 5-е месца ў рэйтынгу АТП - 6:1, 3:6, 6:0. Для перамогі Новаку Джокавічу спатрэбілася паўтары гадзіны.

Ягонаму суперніку па сённяшнім фіналу Роджэру Федэрэру давялося правесці на корце амаль 3 гадзіны, каб зламаць супраціў свайго суайчынніка Станісласа Ваўрынкі (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу). У першым сэце Федэрэр саступіў 4:6, але затым здолеў пераламаць ход сустрэчы і ва ўпартай барацьбе выйграў дзве партыі запар - 7:5, 7:6 (8: 6).

Такім чынам, сёння позна ўвечары ў фінальным матчы Новак Джокавіч паспрабуе адстаяць свой тытул пераможцы выніковага турніру. Летась ён абыграў у вырашальным паядынку гішпанскага тэнісіста Рафаэля Надаля (6:3, 6:4), які на гэты раз не змог выступіць у Лондане праз траўмы. Усяго ў актыве Новака Джокавіча тры перамогі на выніковых турнірах АТП (2008, 2012, 2013). Для Роджэра Федэрэра таксама не ўпершыню гуляць у падобных матчах, бо ён з'яўляецца рэкардсменам па колькасці перамог у іх. У яго актыве 6 тытулаў (2003, 2004, 2006, 2007, 2010, 2011). Варта таксама адзначыць, што незалежна ад выніку сённяшняга фіналу, Новак Джокавіч захавае за сабой званне лепшага тэнісіста свету па выніках 2014 года, а Роджэр Федэрэр застанецца на другой пазіцыі ў сусветным рэйтынгу.

У спаборніцтвах лепшых пар сусветнага тэніса сёння таксама адбудзецца вырашальны матч. Безумоўныя лідэры парнага рэйтынгу амерыканскія браты-блізняты Боб і Майк Браяны сустрэнуцца з харвацка-бразільскім дуэтам Іван Додзіг/Марсела.

Год таму ў фінальным матчы парнага разраду гішпанцы Давід Марэра і Давід Ферэр ўзялі верх над братамі Браянамі - 7:5, 6:7, 10:7. Да гэтага Боб і Майк Браяны тройчы перамагалі на выніковых турнірах года (2003, 2004, 2009). Два разы трыумфатарам станавіўся беларускі тэнісіст Максім Мірны: у 2006-м (са шведам Ёнасам Б'ёркманам) і ў 2011-м (з канадцам Даніэлем Нестарам).

Прызавы фонд цяперашняга выніковага турніру АТП складае $6,5 млн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках