4 траўня 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» ў аднапакаёвай кватэры цягне на 500 тысяч

56

Але гэта калі аплачваць усе паслугі ЖКГ па стоадсоткавых тарыфах.

Паведамленні ў новай форме на аплату камунальных паслуг чыноўнікі абяцалі яшчэ ў мінулым месяцы, аднак перайначаныя разліковыя лісты прынеслі ў нашы паштовыя скрыні толькі цяпер, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У жніўні Міністэрства ЖКГ выпусціла пастанову, па якой у лістках павінен быць прапісаны не толькі тарыф, па якім мы плацім за ацяпленне, ваду, тэхабслугоўванне і г.д., але і стоадсоткавы тарыф. Як распавялі ў міністэрстве, новы від разліковых - гэта проста магчымасць праінфармаваць людзей. Маўляў, кожны цяпер бачыць, што і колькі каштуе.

Журналісты ж пастанавілі паглядзець, на колькі даражэй можа абыходзіцца камуналка, калі б частку тарыфаў не пакрывалі з бюджэту. Для прыкладу ўзялі разліковы ліст для аднапакаёвай кватэры, дзе пражываюць два чалавекі. Плошча - 33 квадратных метры. За кастрычнік сям'і трэба аплаціць амаль 220 тысяч (разам з вяртаннем зямельнага падатку). Але калі лічыць па стоадсоткавым тарыфу, разліковы б падаражэў бы у 2,2 разы - да 480 тысяч беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках