3 траўня 2024, Пятніца, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты з Галандыі пачалі збор абломкаў «Боінга» ў Данбасе

10
Спецыялісты з Галандыі пачалі збор абломкаў «Боінга» ў Данбасе

На ўсходзе Украіны, на тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі, пачаўся збор абломкаў самалёта Malaysia Airlines, збітага чатыры месяцы таму назад.

Ён праходзіць пад наглядам спецыялістаў з Галандыі, а таксама прадстаўнікоў АБСЕ, паведамляе BBC.

Абломкі лайнера будуць загружаныя ў чыгуначныя вагоны і цягніком адпраўленыя ў Харкаў.

«Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся ў Данецкай вобласці 17 ліпеня. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі. Украінскія ўлады і краіны Захаду ўскладаюць адказнасць за тое, што адбылося на тэрарыстаў Данбаса. Паводле звестак амерыканскай і нямецкай разведак самалёт збіты ракетай з пастаўленага Расеяй комплексу «Бук».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках