4 траўня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі G20 узгаднілі план эканамічнага росту

3
Удзельнікі G20 узгаднілі план эканамічнага росту

Удзельнікі аўстралійскага саміту «Групы дваццаці» паведамілі аб стварэнні плана павелічэння глабальнага росту.

Ён уяўляе больш за два трыльёнаў даляраў цягам пяці гадоў шляхам заахвочвання інвестыцый у інфраструктуру і гандаль, паведамляе «Радыё Свабода».

Як заявіў прэм'ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбот, прэзентуючы заключнае камюніке саміту, мэтай плана з'яўляецца павелічэнне росту сусветнай эканомікі больш чым на 2% у параўнанні з цяперашнімі прагнозамі.

У камюніке гаворыцца, што кантроль за дасягненнем амбіцыйных мэтаў павінны ажыццяўляць Міжнародны валютны фонд і Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Лідэры «Групы дваццаці» таксама падтрымалі ўзмацненне кантролю за транснацыянальнымі карпарацыямі, якія ўхіляюцца ад выплаты падаткаў.

У выніковым камюніке таксама ўтрымліваецца заклік да «магутнай і эфектыўнай дзейнасці» ў пытанні змены клімату і падтрымкі Зялёнага кліматычнага фонду ААН, закліканага дапамагаць бедным краінам у развязванні гэтай праблемы.

Нагадаем, што на саміце G20 лідэры краін таксама надалі ўвагу сітуацыі ва Украіне. З прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, які таксама ўдзельнічаў у саміце, лідэры краін правялі кансультацыі і заклікалі спыніць крокі ў далейшай эскалацыі на Данбасе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках