4 траўня 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Лукашэнка рабіў усё магчымае, каб знішчыць нашу сям'ю

10
Ірына Халіп: Лукашэнка рабіў усё магчымае, каб знішчыць нашу сям'ю

Вядомая беларуская журналістка распавяла пра пераслед з боку беларускіх спецслужбаў.

Перад цырымоніяй у Дубліне, прысвечанай Міжнароднаму дню пісьменніка ў зняволенні, выданне The Irish Times паразмаўляла з ганараванай узнагародай Ірынай Халіп.

2001 год. Ірына Халіп прысутнічае на прэс-канферэнцыі ў Менску, дзе прэзідэнт Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года, адказвае на пытанні напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, назначаных у канцы года.

«Я задавала вельмі нязручныя пытанні, - успамінае Халіп. - Я спыталася ў яго пра лёс выкрадзеных і забітых. Я патлумачыла, што ўвесь свет ведае, што гэта была яго ініцыятыва - ліквідаваць апазіцыю.

Ён стараўся паводзіць сябе ветліва. Ён сказаў мне: «Ірына, я добры. Я добры хлопец. Вер мне. Ты вольная. Ты сядзіш тут, і ты можаш рабіць усё, што ты хочаш».

Але я ведаю, што ён памятае ўсё. Кожнае слова. Праз некалькі гадоў, яму прадставіўся спосаб адпомсціць, бо мой арышт і ўвесь гэты кашмар, я ўпэўненая, гэта ўсё была асабістая помста».

Ірына Халіп - беларуская журналістка і рэдактарка менскага бюро «Новай газеты», адной з апошніх незалежных СМІ ў Расеі. Яна атрымала некалькі ўзнагарод за сваю працу ў галіне журналістыкі і правоў чалавека.

У Дубліне напярэдадні Дня пісьменніка ў зняволенні - падзеі, арганізаванага Front Line Defenders сумесна з ірландскім PEN цэнтрам і Дублінскім кніжным фестывалем, яна распавяла газеце The Irish Times аб сваім досведзе работы журналісткі ў Беларусі пры кіраванні Лукашэнкі.

Яна кажа, што прычынай асабістай помсты Лукашэнкі супраць яе з'яўляецца тое, што дыктатар «ненавідзіць незалежных людзей, ненавідзіць тых, хто яго не баіцца, і ненавідзіць тых, хто можа гаварыць і пісаць адкрыта».

Яна таксама мяркуе, што напады на яе сям'ю былі матываваныя тым, наколькі не склалася асабістае жыццё самога Лукашэнкі. Яго жонка адмовілася пераехаць у Менск, калі ён прыйшоў да ўлады. «Ён не можа дараваць нас за тое, што мы шчаслівыя, за тое, што мы любім адзін аднаго, і за тое, што наш сын выхоўваецца двума бацькамі, - кажа яна. - Лукашэнка рабіў усё магчымае, каб знішчыць нашу сям'ю».

Гэтыя спробы ўключалі праслухоўванне яе тэлефона, кібер-атакі, пагрозы забойствам і турэмнае зняволенне.

«КДБ сачыла за мной цалкам адкрыта, - кажа яна. - Некалькі гадоў таму я расследавала ўзаемаадносіны паміж Лукашэнкам, беларускім КДБ і расейскім алігархам . Быў напісаны артыкул і дасланы ў мой маскоўскі офіс. Праз 10 хвілін я атрымала электронны ліст з невядомага email адраса, падпісаны «Барыс Беразоўскі». Там было напісана: «Дарагая, калі гэты артыкул будзе апублікаваны, ты сустрэнешся з Ганнай Паліткоўскай у той жа дзень». Паліткоўская была маёй калегай з «Новай газеты», яе забілі ў 2006 годзе».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках