4 траўня 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Navi выдае беларускамоўны альбом з сюрпрызам

Navi выдае беларускамоўны альбом з сюрпрызам

Музыкі сканчаюць запіс спантанага рэлізу, у якім нямала нечаканасцяў.

Як паведаміў Tuzin.fm удзельнік групы Navi Арцём Лук'яненка, праца над новым альбомам ужо ў фінальнай стадыі. У гурту назапасілася нямала новых песень на беларускай мове, таму было наважана іх запісаць да Новага года, каб зрабіць задавальненне сваім слухачам.

«Усе творы напісаныя за кароткі перыяд і вельмі падобныя па настроі і атмасферы, таму наважалі не цягнуць час і засесці ў студыі», - кажа Арцём. У дыск увойдуць такія творы, як «Пілігрым», «Бяжы», «Дзякуй», «Выдумай» і іншыя. Адзін з трэкаў Navi выканае ў досыць нечаканым дуэце - з вакалістам Re1ikt Уладзімірам Казловым. Будзе і раптоўны кавер - на «Краму». Ігар Варашкевіч ужо чуў «Стэфку» ў інтэрпрэтацыі Navi і яму спадабалася такая версія.

Рэліз пакуль безназоўнага дыска плануецца на другую палову снежня, запланаваная ўжо і дата жывой прэзентацыі альбома. Яна пройдзе 20 снежня ў менскім бары «ДК». Ну а першымі новыя беларускія творы Navi пачуюць наведнікі канцэрту «Героі года» 12 снежня. Navi - адны з галоўных прэтэндэнтаў на званне гурту года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках