4 траўня 2024, Субота, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітыкі Францыі заклікалі Аланда не перадаваць «Містралі» Пуціну

4
Палітыкі Францыі заклікалі Аланда не перадаваць «Містралі» Пуціну

Караблі могуць быць выкарыстаныя супраць хаўруснікаў Францыі.

Рэакцыя прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на крытыку заходніх лідараў падчас саміту «Вялікай дваццаткі» стала падставай для новага звароту французскіх палітыкаў да прэзідэнта Франсуа Аланда з заклікам устрымацца ад перадачы расейцам «Уладзівастока» - першага з двух верталётаносцаў тыпу «Містраль».

Прынамсі, сваю пазіцыю ў эфіры радыёстанцыі Europe 1 выказаў дэпутат Саюза за народны рух П'ер Лелюш, паведамляе «Укрінфарм».

«Мы не можам перадаць гэты карабель ужо сёння, калі не будзе ўрэгулявання крызіснай сітуацыі [ва Украіне]. Цяпер ён [Пуцін] звярнуўся да жорсткасці, паглядзіце, што адбылося ў Брысбене», - сказаў французскі палітык.

З ягоных слоў, сітуацыя сапраўды складаная для перадачы містраляў Расеі, Францыя вагаецца паміж даверам да расейскіх партнёраў і верагоднасцю выкарыстання імі французскай зброі супраць хаўруснікаў.

Раней першы сакратар Сацыялістычнай партыі Францыі, дэпутат Жан-Крыстоф Камбадэліс (Jean-Christophe Cambadеlis) у інтэрв'ю радыёстанцыі Europe 1 таксама заявіў аб небяспецы пастаўкі «Містраляў». «Пуцін не толькі вылучае ўльтыматумы Кіеву і Украіне, але і Францыі. Гэта не спрацуе. Спадар Пуцін, Францыя з'яўляецца незалежнай краінай, якая самастойна вызначае, перадаваць «Містралі» ці не. Пабачым, ці будзе дэмакратычны прагрэс і мір ва Украіне», - сказаў ён.

Нагадаем, што нягледзячы на чаканні, прэзідэнты Францыі і Расеі не абмяркоўвалі пытання «Містраляў» падчас саміту G20 у аўстралійскім Брысбене.

Таксама, нягледзячы на заявы французскай улады, што падстаў для перадачы «Містраляў» няма, верталётаносец «Уладзівасток», які па ўкладзенаму раней пагадненню Францыя 14 лістапада павінна была перадаць Расеі, у міжнароднай сістэме ідэнтыфікацыі суднаў атрымаў расейскі ідэнтыфікацыйны нумар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках