4 траўня 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Форум прадпрымальнікаў пройдзе 8 снежня ў Менску

10
Форум прадпрымальнікаў пройдзе 8 снежня ў Менску

Рэспубліканскае грамадзкае аб'яднаньне «Пэрспэктыва» абвясціла аб падрыхтоўцы чарговага форума прадпрымальнікаў.

Чакаецца, што ён пройдзе 8 снежня ў менскім гатэлі «Беларусь». Форум пад назвай «Вынікі, перспектывы і прапановы прадпрымальнікаў Беларусі» будзе прысвечаны развязванню асноўных праблем малога бізнэсу, паведамляе сайт «Перспектывы».

Арганізатары мерапрыемства падкрэсліваюць: ім вельмі важна быць пачутымі кіраўніцтвам краіны, таму сярод асноўных задач форуму - стварэнне пляцоўкі для кансалідаванага выказвання поглядаў прадпрымальнікаў і правядзенне перамоваў з уладамі.

Да ўдзелу ў маючым адбыцца форуме акрамя непасрэдна прадпрымальнікаў запрашаюцца ўласнікі рынкаў і гандлёвых цэнтраў. «Праблемы агульныя, і развязваць іх трэба разам», - перакананыя прадстаўнікі «Перспектывы».

Папярэдні форум прадпрымальнікаў прайшоў у Менску 30 чэрвеня. Удзельнікі форуму абмяркоўвалі ўмовы працы індывідуальных прадпрымальнікаў пасля ўваходжання ў дзеянне ўказа Лукашэнкі № 222, які абавязаў ІП мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, якія ўвозяцца ў Беларусь пасля 1 ліпеня 2014 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках