4 траўня 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскетбалісты «Цмокi-Менск» здабылі першую перамогу ў сезоне

Баскетбалісты «Цмокi-Менск» здабылі першую перамогу ў сезоне

Гульнёй каманды ўпершыню кіраваў новы галоўны трэнер Ігар Грышчук, які змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Крываноса.

Сёння ў паядынку сёмага тура Адзінай лігі ВТБ ў Краснаярску супраць мясцовага «Енісея» менчукі ва ўпартай барацьбе здолелі вырваць перамогу з лікам 94:88 (28:28, 20:33, 23:15, 23:12). Большую частку гульнявога часу гаспадары перамагалі, і часам іх перавага перавышала 10 балаў. Аднак «цмокі» не склалі рукі і ў вырашальныя моманты ў канцы сустрэчы праявілі характар, дабіўшыся такой патрэбнай вікторыі. Лепшым на пляцоўцы ў пераможцаў быў Бранка Мірковіч, які набраў 25 балаў, піша БелТА.

Чэмпіёны Беларусі застануцца ў Краснаярску да 19 лістапада, калі зноў сустрэнуцца з «Енісеем», але ўжо ў трэцім туры спаборніцтваў групы Н розыгрышу Еўрачэленджа. У гэтым турніры чэмпіёны Беларусі правялі два матчы, саступіўшы турэцкаму «Ушаку» - 59:78 (у гасцях) і літоўскага «Шауляю» - 91:94 (дома).

Да сённяшняга поспеху «Цмокі» пацярпелі 8 паражэнняў у васьмі праведзеных матчах 6 у Адзінай лізе ВТБ і 2 на групавым этапе Еўрачэленджа. У сувязі з правальным стартам кіраўніцтва клуба 13 лістапада змяніла настаўніка, прызначыўшы галоўным трэнерам 50-гадовага Ігара Грышчука, а былы галоўнакамандуючы Андрэй Крыванос стаў ягоным асістэнтам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках