4 траўня 2024, Субота, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна гатова да поўнамаштабнай вайны з Расеяй

10
Парашэнка: Украіна гатова да поўнамаштабнай вайны з Расеяй

Украіна гатовая да сцэнару поўнамаштабнай вайны з Расеяй.

Пра гэта прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild, паведамляе Deutsche Welle.

«Мы падрыхтаваліся да сцэнару поўнамаштабнай вайны, - паведаміў кіраўнік украінскай дзяржавы. - Украінскае войска знаходзіцца ў значна лепшым стане, чым ўсяго пяць месяцаў таму».

Прэзідэнт Украіны таксама падкрэсліў, што цяпер Украіна «не хоча нічога так, як міру», але, на жаль, цяпер вымушаная абдумваць найгоршыя сцэнары.

Нагадаем, Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны апублікавала ў нядзелю звесткі аб тым, што прарасейскія баевікі і расейскія войскі ў зоне АТА рыхтуюцца да наступу.

«Фіксуюцца прыкметы падрыхтоўкі тэрарыстаў і расейскіх войскаў да правядзення наступальных аперацый», - заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, словы якога прыводзяцца на сайце цэнтра.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках