28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя РФ разагнала акцыю на Краснай плошчы

4

Затрыманыя дзесяць чалавек, якія пратэставалі супраць ліквідацыі маскоўскай клінічнай бальніцы нумар 11.

Як паведамляе тэлеканал «Дождь», удзельнікі акцыі зладзілі пэрфоманс. Мастачка Ганна Алес ляжала на бруку каля Маўзалею, а якія стаялі побач з ёй паплечнікі трымалі кропельніцы. Калі паліцыянты пачалі разганяць акцыю, мастачцы ўдалося пазбегнуць затрымання.

Фото: "Дождь"

Паводле звестак «ОВД-Инфо», пасля таго, як затрыманых даставілі ў пастарунак, з імі правялі «прафілактычныя гутаркі» і адпусцілі. Адзіным, каго супрацоўнікі правапарадку пакінулі ў пастарунку, апынуўся карэспандэнт заблакаванага ў Расеі выдання «Грани.ру» Андрэй Навічкоў.

Пасля, як адзначае «ОВД-Инфо», Навічкова ў суправаджэнні супрацоўніка ў працы з непаўналетнімі пасадзілі ў паліцэйскі «УАЗ» і адправілі дадому. Пасля Навічкова перадалі маці пад распіску, паведамляе інтэрнэт-рэсурс.

Мастачцы Ганне Алес, якая зладзіла пэрфоманс на Краснай плошчы, раней быў пастаўлены дыягназ «рассеяны склероз». Цяпер яна праходзіць лячэнне ў функцыянуючым пры бальніцы N11 цэнтры для хворых на рассеяны склероз. Цэнтр з'яўляецца адзінай падобнай медыцынскай установай ў сталіцы.

Бальніцу плануецца зачыніць да снежня 2014 года. Лекары медыцынскай установы раней паведамлялі, што з будынка ўжо пачалі вывозіць мэблю. Усяго рэформа аховы здароўя Масквы мяркуе закрыццё 28 медыцынскіх устаноў, у тым ліку 15 бальніц, піша NEWSru.com.

Намеснік мэра Масквы ў пытаннях сацыяльнага развіцця Леанід Друкароў раней казаў, што ліквідацыя медыцынскіх устаноў і звальненне супрацоўнікаў звязаны з неабходнасцю выканаць «травеньскія ўказы» прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб павышэнні заробкаў у сферы аховы здароўя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках