28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнік, рызыкуючы жыццём, выратаваў украінскі сцяг ад расейцаў

10

Байца-патрыёта клічуць Уладзіслаў Бувалкін.

Журналісты праекта «Адважнае сэрца» (канал 1 + 1) адшукалі легендарнага памежніка, які ў адзіночку прабраўся на замінаваны пункт «Далжанскі» ў Луганскай вобласці, каб выратаваць ад знішчэння ўкраінскі сцяг. Байца-патрыёта клічуць Уладзіслаў Бувалкін. Выратаваны сцяг ён прынёс з сабой у студыю. Нагадаем, лютыя баі за «Далжанскі» пачаліся летам і доўжыліся два месяцы. Увесь гэты час украінскія памежнікі знаходзіліся ў атачэнні - з тэрыторыі Расеі па іх вяла агонь расейская артылерыя, а з боку Украіны замкнулі кальцо баевікі, паведамляе ТСН.

Тое, што ўкраінскім памежнікам удалося пратрымацца ў «катле» настолькі доўга, называюць цудам. «Сцяг - гэта быў сімвал нашага удзелу, сімвал нашай стойкасці. Кожны раз, калі заканчваўся абстрэл, я выглядаў са сваёй хованкі, і мне было прыемна бачыць, што сцяг ўсё яшчэ вісіць», - распавёў Уладзіслаў.

Калі з'явілася магчымасць выйсці з «далжанскага катла», памежнікі замінавалі свае пазіцыі. Але Уладзіслаў заўважыў, што ўкраінскі сцяг над «Далжанскім» працягвае лунаць. Таму ён вярнуўся на замінаваныя пазіцыі, падняўся на вышку, зняў сцяг і толькі пасля гэтага далучыўся да таварышаў.

«Не хацелася пакідаць сцяг на знявагу, таму што я бачыў, што робяць з нашымі сцягамі, - патлумачыў украінскі памежнік. - Уважаецца, калі падраздзяленне захавала зброю і захавала сцяг, яно адступіла годна».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках