28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі сок, які паляпшае памяць

12
Навукоўцы назвалі сок, які паляпшае памяць

Навукоўцы з ЗША і Канады выявілі вельмі пазітыўны эфект ужывання соку чарніцы на памяць пажылых людзей.

Даследаванне выявіла, што некалькі шклянак чарнічнага соку ў дзень дапамогуць лепш справіцца з такой праблемай, як узроставая непамятлівасць. У эксперыментах на жывёл было выяўлена, што антацыаніны (біялагічна актыўныя рэчывы, поліфенолы), якія маюцца ў чарніцах, паляпшаюць якасць нейронавых сувязяў у мозгу, а таксама ўзмацняюць ягонае спажыванне глюкозы, што робіць функцыі памяці больш выяўленымі. Даследчыкі выказалі здагадку, што такім жа чынам можа запавольвацца дэгенерацыя нервовай тканіны і ў людзей, піша telegraf.com.ua.

Падчас клінічных выпрабаванняў на людзях (удзельнікаў ва ўзросце 70 гадоў з прыкметамі пагаршэння памяці) медыкі пераканаліся ў тым, што іх здагадка дакладная. Сок чарніцы сапраўды паляпшае памяць у пажылых. Цягам 12 тыдняў добраахвотнікі выпівалі па 2-2,5 шклянкі чарнічнага соку ў дзень, папярэдне прайшоўшы тэставанне на якасць памяці і мыслення.

Калі ж удзельнікаў даследавання пасля эксперыменту зноў запрасілі выканаць тэсты, высветлілася, што ў іх стане адбыліся пазітыўныя зрухі. У прыватнасці, у людзей, якія ўжывалі сок чарніцы, палепшыліся асацыятыўнае мысленне і здольнасць запамінаць спіс слоў, знізіліся сімптомы дэпрэсіі, а таксама стаў ніжэйшы ўзровень цукру ў крыві.

Медыкі даўно называюць чарніцы «суперягадай» за яе ўласцівасці. У шэрагу даследаванняў, праведзеных раней, было ўстаноўлена, што поліфенолы чарніцы здольныя блакаваць працэсы акісляльнага стрэсу, які спрыяе некаторым нейрадэгенератыўным і сардэчна-сасудзістым захворванням.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках