28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак: Кантрабанда прыносіць Беларусі каласальныя прыбыткі

5
Алег Волчак: Кантрабанда прыносіць Беларусі каласальныя прыбыткі

Практычна штодня Расея вяртае грузавікі з Беларусі, якія вязуць прадукты, вырабленыя ў Еўропе.

Некалькі разоў Лукашэнка запэўніваў свайго партнёра па Еўразійскаму эканамічнаму саюзу Уладзіміра Пуціна, што ён не дапусціць пранікнення тавараў з Еўропы на тэрыторыю Расеі. Няўжо да такой маштабнай кантрабанды беларускія ўлады не маюць дачынення?

Гэтае пытанне "Беларускі партызан" адрасаваў праваабаронцу Алега Волчаку.

- Хіба можна ў нашай краіне займацца буйным бізнэсам, каб праваахоўныя органы пра гэта не ведалі? Не, вядома. Беларуская кантрабанда мае высокаарганізаваную і ўстойлівую структуру, у якой працуюць цэлыя групы эканамістаў, юрыстаў, менеджэраў, фінансістаў. У гэтай схеме ўдзельнічае і сама дзяржава. Усё гэта прыдумана не Аляксандрам Лукашэнкам, да яго ўжо склаліся ўмовы для росквіту карупцыі і кантрабанды як сацыяльнай з'явы, у якой удзельнічаюць і звычайныя жыхары краіны, і прадстаўнікі дзяржаўных структур. Простыя грамадзяне дзейнічаюць адасоблена, спрабуючы выжыць у нашым «камуністычным раі», паколькі для іх гэта апошняя надзея выжыць у крызісны час. А вось іншая група, якая складаецца з прыдворных бізнэсмэнаў, вядома, працуе пад афіцыйным "дахам" дзяржаўных структур. Бо цяпер, калі супраць Расеі ўведзеныя эканамічныя санкцыі, кантрабанда прыносіць Беларусі каласальныя прыбыткі.

- Чаму Расея не можа спыніць свайго хаўрусніка, там жа ўсе разумеюць, як еўрапейскія тавары заходзяць у Беларусь, а выходзяць ужо пад беларускімі брэндамі?

- Нават Уладзімір Пуцін не здольны спыніць перасоўванне тавару. Як толькі былі абвешчаныя ЕЗ планы аб магчымых санкцыях, у Беларусь перабраліся расейскія бізнэс-структуры і сталі рэгістраваць сумесныя прадпрыемствы з еўрапейскімі партнёрамі. Але цяпер і бізнэс-структуры сталі пад юрысдыкцыю Беларусі. Мяняецца этыкетка на тавары пад беларускім брэндам, які пачынае сваё свабоднае перамяшчэнне па ўсёй Расеі. Ужо пасля развалу СССР у Беларусі рознымі бізнэс-супольнасцямі распрацоўваліся кантрабандныя схемы перамяшчэння тавараў з Еўропы ў Расею. Я не буду прыводзіць, як і колькі мінула тавараў, паколькі ў СМІ было дастаткова інфармацыі аб гэтых угодах. Калі сканчаў юрыдычны факультэт у 1994 годзе, ужо тады частка юрыдычных фірмаў займалася толькі "шэрымі" схемамі для сваіх партнёраў з Расеі. А цяпер мы маем вялікі досвед, як юрыдычна правільна і прыгожа аформіць усякі тавар з Еўропы. А з другога боку, Расеі цяпер не хацелася б, каб услед за Украінай і наша дзяржава выйшла з СНД і новага Еўразійскага эканамічнага саюза.

- Атрымліваецца, што Расея будзе цярпець і не рабіць актыўных дзеянняў супраць кіраўніцтва Беларусі, якое не выконвае сваіх абяцанняў аб кантролі перамяшчэння тавараў па сваёй тэрыторыі?

- Калі Расея не распачне намаганняў у кантролі перамяшчэння тавараў з Еўропы ў Расею, то праз год будзе яшчэ больш складана гэта рабіць, паколькі будуць легалізаваныя схемы па пераафармленні еўрапейскага тавару ў тавар сумеснай вытворчасці Рэспублікі Беларусь з еўрапейскімі партнёрамі. Не здзіўлюся, калі ў нас да восені пачнуць спець дыні, кавуны, персікі. Беларусы заўсёды карысталіся сваім геапалітычным становішчам краіны, каб выжываць. Нават тады, калі 90 гадоў таму ў бальшавіцкай Расеі народ галадаў у імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, нашы землякі ўжо тады навучыліся знаходзіць схемы перакідання еўрапейскага тавару ў СССР. І паслугамі карысталіся самі бальшавікі. Асабіста самому давялося быць галоўным арганізатарам кантрабанды, праўда, у дакументальным кіно.

Для Расеі цяпер трэба падумаць аб стварэнні мытных пастоў на мяжы з Беларуссю. А праваахоўным органам прыйдзецца браць майстар-класы ў біёлагаў, хімікаў, фізікаў і іншых спецыялістаў, экспэртаў, якія б пісьменна і прафесійна абвінавачвалі б нядобрасумленных партнёраў. А пакуль гэтага не будзе, тавар будзе бесперашкодна ісці ў Расею. А калі Расея не будзе з гэтай з'явай змагацца, то значыць, ёй выгадная такая "гібрыдная схема" паступлення тавараў з Еўропы. Усё ж на двары хутка зіма, а яблыкі, гародніна і іншыя прадукты хутка не вырастуць за такі кароткі тэрмін.

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках