28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубе знайшлі найлепшы курорт тыпу «Усё ўключана»

На Кубе знайшлі найлепшы курорт тыпу «Усё ўключана»

Кубінскі Royalton Cayo Santa Maria быў названы найлепшым у свеце курортам тыпу «Усё ўключана».

Да такой высновы прыйшлі карыстальнікі сайта аб падарожжах TripAdvisor. Таксама ў спіс Travelers 'Choice («Выбар падарожнікаў») увайшлі курорты Мексікі, Мальдываў, Дамініканскай Рэспублікі, Антыгуа і Барбуда і Егіпта, піша Lenta.ru.

Рэйтынг быў складзены на аснове аналізу водгукаў і меркаванняў падарожнікаў, якія зарэгістраваныя на сайце. Акрамя глабальнага рэйтынгу, былі складзеныя таксама асобныя спісы па сямі рэгіёнах: Азіі, Афрыцы, Еўропе, краінах Карыбскага басейна, Мексіцы, Турцыі і Гішпаніі.

Топ-10 найлепшых курортаў «Усё ўключана» паводле версіі TripAdvisor выглядае так:

1. Royalton Cayo Santa Maria, Куба

2. Iberostar Grand Hotel Paraiso, Мексіка

3. Kurumba Maldives, Мальдывы

4. Le Blanc Spa Resort, Мексіка

5. Secrets Maroma Beach Riviera Cancun, Мексіка

6. Luxury Bahia Principe Cayo Levantado Don Pablo Collection, Дамініканская Рэспубліка

7. Iberostar Grand Bavaro Hotel, Дамініканская Рэспубліка

8. Galley Bay Resort, Антыгуа і Барбуда

9. Rixos Sharm El Sheikh, Егіпет

10. Excellence Playa Mujeres, Мексіка

TripAdvisor рэгулярна складае розныя рэйтынгі, якія могуць зацікавіць падарожнікаў. У чэрвені 2014 сайт апублікаваў рэйтынг самых недарагіх для турыстаў гарадоў свету. Першае месца ў спісе заняў Ханой.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках