27 красавiка 2024, Субота, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караблі і знішчальнікі РФ заўважаныя ля берагоў краін Балтыі

4
Караблі і знішчальнікі РФ заўважаныя ля берагоў краін Балтыі

На мінулым тыдні краіны Балтыі зафіксавалі тры інцыдэнты, звязаныя з дзеяннямі ВМФ і паветраных сілаў Расеі.

Апошні інцыдэнт быў зафіксаваны ў суботу, 15 лістапада. NАТO прыйшлося разбірацца з расейскімі самалётамі ў Эстоніі, піша ru.DELFI.lt.

«15 лістапада былі распазнаныя два расейскія знішчальнікі С-27, якія без узгодненага плана ляцелі над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора ў Эстоніі. Таксама быў распазнаны вайскова-транспартны самалёт ІЛ-76, які ляцеў над нейтральнымі водамі па кірунку да Калінінграда па ўзгодненым плане, падтрымліваючы сувязь з аператарам палётаў. Расейскія вайсковыя самалёты распазналі і суправадзілі нямецкія знішчальнікі, дзяжурныя на авіябазе Амары (Эстонія)», - гаворыцца ў паведамленні для друку Мінабароны.

Два інцыдэнты былі зафіксаваныя ў мінулую сераду. Адзін з іх звязаны з расейскім вайскова-марскім флотам.

«Пасля таго, як было атрыманае паведамленне пра заўважаныя ў асаблівай эканамічнай зоне Літвы, на адлегласці 37 марскіх міль на паўднёвы ўсход ад берагоў Літвы, два судны Балтыйскага флоту ВМФ Расеі - малога ракетнага карабля Passant і карвета новага класа «Стерегущий», у асаблівую эканамічную зону для назірання за суднамі быў накіраваны карабель Літоўскага вайскова-марскога флоту P12 Dzūkas. Перашкоды суднаходству не зафіксаваныя», - паведамляе Мінабароны.

Пра трэці інцыдэнт, таксама зафіксаваны ў сераду, паведамлялася раней. Транспартны расейскі самалёт «Ільюшына», які ляцеў над нейтральнымі водамі ля межаў краінаў Балтыі без узгодненага плана палётаў, суправадзілі галандскія знішчальнікі.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках