28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: На выбарах у Польшчы - два пераможцы

Gazeta Wyborcza: На выбарах у Польшчы - два пераможцы

Дзве партыі можна назваць пераможцамі мясцовых выбараў у Польшчы.

Унутраная палітыка не аказала ўплыву на іх вынікі - «Грамадзянскай платформе» (PO) не дапамог новы ўрад, скліканы пару тыдняў таму, а партыі «Закон і справядлівасць» (PiS) не перашкодзілі апошнія скандалы з удзелам яе палітыкаў, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

- Дзве партыі перамаглі: PiS, падтрымка якога на шмат вырасла з апошніх мясцовых выбараў і «Польская сялянская партыя» (PSL), якая была здольная ўтрымаць тое, што ў яе ўжо было - сказаў доктар Барталамей Біскуп з Варшаўскага ўніверсітэта. Ён звярнуў увагу таксама на факт, што пакуль вынікі апытанняў маюць «прапагандысцкія наступствы», бо іх варта спачатку пералічыць на мандаты і «паглядзець, як гэта ўсё размяркуецца».

Паводле яго ацэнкі, у PO адзін з найслабейшых вынікаў, а вынікі выбараў для Саюза дэмакратычных левых сілаў (SLD) ён вызначыў як катастрафічныя.

- У SLD не было ідэі для кампаніі, ён змяняў галоўную інфармацыю, якую даносіў да выбаршчыкаў. У нейкі момант высветлілася, што гэта аграрная партыя. Гэта была непаслядоўнасць. А можа проста ў іх былі слабыя кандыдаты - ацаніў палітолаг.

Ён падкрэсліў, што на вынікі выбараў паўплывалі у першую чаргу лакальныя фактары.

- Відаць, што цэнтральныя сігналы не зрабілі ўздзеяння на вынікі выбараў. Скліканне новага ўрада не дапамагло PO, а скандалы з удзелам палітыкаў PiS не перашкодзілі гэтай партыі. Гэта ў чарговы раз паказвае, што мясцовыя выбары маюць лакальнае значэнне і людзі галасуюць за кандыдатаў, якіх ведаюць - сказаў Біскуп.

Пакуль, паводле ацэнкі палітолага, цяжка сказаць, як вынікі мясцовых выбараў паўплываюць на парламенцкія выбары.

- Пакуль гэта вельмі неадназначная сітуацыя, бо дамінацыя PiS над PO - гэта нават не 10 пунктаў, а толькі 4. Барацьба будзе ўзмацняцца, бо ні адна з вялікіх партый не можа быць упэўненая ў сваім выніку - ацаніў палітолаг. - У нас яшчэ шмат часу засталося да парламенцкіх выбараў. Для PiS - гэта першая перамога з 2005 года. Для дзеячаў партыі гэта сігнал, што яны могуць выйграваць. PO ў сваю чаргу стане палохаць сваіх выбаршчыкаў, што прыйдзе PiS і пераможа на выбарах. А PiS будзе прыцягваць выбаршчыкаў тым, што іх партыя выйграе. Трэба падкрэсліць што ў PiS больш здолелі мабілізаваць электарат.

Мясцовыя выбары ў Польшчы прайшлі 16 лістапада. Згодна з папярэднімі вынікамі мясцовых выбараў, апазіцыйная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS) перамагла на выбарах упершыню за 9 гадоў. За кандыдатаў гэтай партыі ў парламенты ваяводстваў прагаласавалі 31,5% выбаршчыкаў. Прадстаўнікі кіруючай партыі «Грамадзянская платформа» здабылі 27,3% галасоў, «Польскай сялянскай партыі», што ўваходзіць у кіруючую кааліцыю - 17%, а Саюза дэмакратычных левых сіл - 8,8% - сведчаць звесткі экзіт-пола, праведзенага даследчым цэнтрам IPSOS. Паводле яго звестак, яўка склала 46,4%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках