28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ленінград» выступіць у Менску 23 лістапада

7
«Ленінград» выступіць у Менску 23 лістапада

Cкандальная піцерская група выступіць у Палацы спорту.

Што менавіта прадэманструюць музыканты менскай публіцы, трымаецца ў сакрэце. Справа ў тым, што сэт-лісты для сваіх выступаў група складае за пару гадзін да канцэрта. Усё адбываецца выключна з жадання і настрою лідара калектыву Сяргея Шнурава, піша БелПАН.

«Ніхто ніколі не ведае, якім будзе канцэрт і якія песні мы будзем выконваць, - кажа Шнураў. - Часам мае жаданні супадаюць з выкрыкамі з натоўпу, а часам я чую назвы з якога-небудзь альбома бог ведае якога года. А гэта такія старыя песні, што я нават слоў іх ужо не ведаю. У такія хвіліны я нават дзіўлюся, на чыім я канцэрце, што гэта за песні, адкуль яны мне іх крычаць».

Адзначым, што канцэрт Сяргея Шнурава і «Ленінграда» ў адзін з апошніх прыездаў групы ў Менск быў пад пагрозай зрыву. У траўні 2012 года Генеральная пракуратура Беларусі афіцыйна папярэдзіла арганізатараў канцэрта ў клубе Dozari аб недапушчальнасці выкарыстання ненарматыўнай лексікі ў грамадскім месцы.

Аднак канцэрт адбыўся ў так бы мовіць поўнафарматным варыянце. Як распавядаў пасля канцэрта сам Сяргей Шнураў у інтэрв'ю, ён і не планаваў адмаўляцца ад свайго рэпертуару або штосьці ў ім мяняць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках