28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні п'яны пасажыр напаў з нажом на таксіста

У Гародні п'яны пасажыр напаў з нажом на таксіста

Прычына канфлікту - кошт паездкі.

25-гадовы жыхар Гародні ў стане алкагольнага ап'янення паласнуў нажом па далоні кіроўцу таксі, паведамілі charter97.org у прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Пасажыр адмаўляючыся плаціць па лічыльніку, пачаў спрачацца з таксістам. Нечакана ён дастаў нож і разануў кіроўцу па далоні рукі. На шчасце, таксіст самастойна нейтралізаваў нападніка і перадаў яго супрацоўнікам дэпартамента аховы. На таксі падазраваны ехаў у адну з забаўляльных устаноў горада.

Распачатая крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках