28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь хоча пазычыць у 2015 годзе $1,5 мільярда праз еўрабонды

14
Беларусь хоча пазычыць у 2015 годзе $1,5 мільярда праз еўрабонды

Банк развіцця Беларусі мае намер размясціць у 2015 годзе еўрабонды на суму не менш за 500 мільёнаў даляраў.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення банка Сяргей Румас на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску, піша РІА "Новости".

"Я думаю, што ў наступным годзе мы выйдзем на еўрабонды на суму не менш за 500 мільёнаў даляраў, - сказаў Румас. - Канкрэтная сума будзе залежаць ад сітуацыі на рынку і ад таго, куды мы зможам укласці гэтыя грошы".

Румас удакладніў, што тэрміны выпуску будуць залежаць ад сітуацыі на рынку і часу размяшчэння суверэнных аблігацый урада Беларусі, каб не ствараць канкурэнцыю.

У бягучым годзе Беларусь мела намер размясціць еўрабонды на 800 мільёнаў даляраў. У якасці арганізатараў называліся расейскія Сбербанк і ВТБ. Нядаўна было заяўлена, што ў 2015 годзе Беларусь мае намер размясціць еўрабонды на адзін мільярд даляраў тэрмінам на 10 гадоў. У дачыненні да гэтых планаў Румас сказаў, што яшчэ не абраныя канкрэтныя арганізатары выпуску еўрабондаў.

"Мы атрымалі прапанову ад найбуйнейшых еўрапейскіх банкаў. Сёння ў нас ёсць большы выбар сярод арганізатараў, чым ён быў раней", - сказаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках