28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Патрэбныя новыя санкцыі ЕЗ супраць Расеі

4
Лінас Лінкявічус: Патрэбныя новыя санкцыі ЕЗ супраць Расеі

Кіраўнік МЗС Літвы заклікае ЕЗ увесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, які прымае ўдзел у пасяджэнні рады кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ, заклікаў сваіх калегаў пашырыць санкцыі ў дачыненні да РФ з прычыны сітуацыі ва Украіне, паведамляе РІА "Навіны".

На думку Лінкявічуса, сітуацыя ў Данбасе ўскладнілася пасля правядзення 2 лістапада псеўдавыбараў тэрарыстаў так званых "ДНР" і "ЛНР". Пры гэтым ён абвінаваціў Расею ў падтрымцы баевікоў і парушэнні Менскіх дамоўленасцей.

"Мы павінныя ўстанавіць Расеі ясныя тэрміны ў дээскалацыі становішча. Калі яны не выконваюцца - увесці дадатковыя санкцыі ЕЗ", - цытуе словы Лінкявічуса прэс-служба МЗС Літвы ў панядзелак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках