28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус абраны бургамістрам Бельска Падляскага

6
Беларус абраны бургамістрам Бельска Падляскага

Беларус Яраслаў Бароўскі перамагае ў першым туры ў польскім Бельску Падляскім.

Паводле яшчэ неафіцыйных вынікаў выбараў, у Бельску Падляскім перамагае Бельская кааліцыя, паведамляе "Радыё Рацыя". Як паведаміў Пётр Бажко, кандыдат на бургамістра ад Бельскай кааліцыі Яраслаў Бароўскі перамагае ў першым туры ўпершыню з 2002 года:

- Перамог у выбарах наш кандыдат Яраслаў Бароўскі. Ён атрымаў 5200 галасоў. На другім месцы ў нашым Падляссі быў Раман Марганьскі, які атрымаў амаль 2100 галасоў. У выбарах у Гарадскую раду таксама перамагла Бельская кааліцыя. У Гарадскім савеце 21 дэпутат, з іх 9 - ад нашай Бельскай кааліцыі, 2 - "Права і Справядлівасць", 1 - кааліцыя "Адзінства", 3 - "Наша Падляссе", 3 - левыя дэмакраты, 3 - выбарчы камітэт "Выбаршчыкі для Бельска".

"Гэта вялікі давер, і буду рабіць усё, каб яго апраўдаць. Тым больш што ўпершыню з 2002 года ў Бельску Падляскім выбралі бургамістра горада ў першым туры", - кажа Яраслаў Бароўскі:

- Нечаканая сітуацыя, так як у гэтым годзе атрымалася так, што мне аддалі 5161 голас, а астатнім - 5132. Гэта значыць, што маю больш за 50%. Першае, што зрабіў сёння, - падпісаў 3 пастановы і вызначыў 2 цаны продажу зямельных участкаў. Скажу, што вельмі вялікі давер да мяне, і я не магу яго страціць. Хачу, каб ніхто не пашкадаваў, што 4 гады бургамістрам горада быў Яраслаў Бароўскі.

Бельская кааліцыя атрымала найбольшую колькасць мандатаў у гарадское кіраванне.

Фота: "Радыё Рацыя"

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках