28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Махляр скраў хабар бізнесменаў з РФ для Мінгарвыканкама

27
Махляр скраў хабар бізнесменаў з РФ для Мінгарвыканкама

Мужчына быў затрыманы на месцы злачынства супрацоўнікамі МУС Беларусі.

48-гадовы непрацоўны жыхар Менска ўгаварыў расейскіх інвестараў даць хабар менскім чыноўнікам. З часткай узнагароды - 50 тыс. даляраў - ён быў затрыманы, пішуць "Беларускія навіны".

Устаноўлена, што адна з расейскіх фірмаў хацела інвеставаць у аб'екты дзяржаўнай нерухомасці Ленінскага раёна Менска.

Абвінавачаны пераканаў прадстаўніка фірмы, што спрыяльнае рашэнне пытанняў магчымае толькі ў выпадку дачы хабару чыноўнікам. Ён прапанаваў сваю кандыдатуру ў якасці пасярэдніка, але на самой справе ён збіраўся прысвоіць грошы.

Пасля атрымання часткі хабару ў 50 тыс. даляраў мужчына быў затрыманы на месцы злачынства супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі, паведамляе Следчы камітэт. Грошы нібыта прызначаліся для чыноўнікаў Менскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці і Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Дзеянні падазраванага следчымі кваліфікаваныя як злачынства, прадугледжанае ч.5 арт.16 і ч.2 арт.431 КК (падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры). Зламыснік заключаны пад варту.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках