19 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Песні барда «Салідарнасці» прагучалі ў Горадні па-беларуску

Андрэй Хадановіч прадставіў пераклад на беларускую мову песень Яцэка Качмарскага.

Прэзентацыя прайшла ў Горадні, паведамляе «Радыё Свабода».

Андрэй Хадановіч прадставіў пераклад на беларускую мову песень знакамітага барда польскай «Салідарнасці» Яцэка Качмарскага. Ён прызнаўся, што закахаўся ў творчасць польскага спевака з першага праслухоўвання песень, і блізу 10 гадоў ішоў да таго, каб зрабіць іх пераклад.

На дыску ёсць усе тэксты песень па-польску і па-беларуску, ёсць інфармацыя пра Качмарскага. Са слоў Хадановіча, ён хацеў сабраць у адным невялікім альбоме розныя грані барда, бо ёсць там песні, натхнёныя кінематографам, жывапісам, а ёсць натхнёныя творчасцю іншых артыстаў. І зрабіў Хадановіч гэта вельмі па-свойму.

«Я наўмысна перакладаў не дакладна, а так, каб гэта кранала мяне і, адпаведна, беларускіх чытачоў і слухачоў. Часам на месцы польскіх цытат у мяне з'яўляліся беларускія цытаты. Да прыкладу, многія здзівяцца калі пачуюць у эпітафіі Уладзіміру Высоцкаму цытаты з Наталлі Арсенневай, чаго не магло быць па азначэнні ў арыгінале. Але мяне цікавіць сённяшняя лёс альбома, і мне хацелася, каб ён успрымаўся не толькі ў ракурсе настальгіі, мне хацелася дакрычацца да сучаснага беларускага слухача», - сказаў ён.

Упершыню Хадановіч праспяваў беларускі версію песні «Муры» падчас Плошчы-2010.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках