19 траўня 2024, Нядзеля, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім памежнікам перадалі «прывітанне ад бен Ладэна»

8
Беларускім памежнікам перадалі «прывітанне ад бен Ладэна»

Невядомы мужчына са словамі «Прывітанне ад бен Ладэна» перадаў дзяжурнаму на КПП Пінскага пагранатрада пластыкавы пакет.

Усярэдзіне яго знаходзіўся стацыянарны тэлефонны апарат «Пратон 304І». Мужчына тут жа пайшоў. Інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні, піша «Медыя-Палесе».

Прадстаўнікі пагранатрада расцанілі гэты ўчынак, як дзеянні, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, і паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

«На гэты момант супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць асобу «жартаўніка», і ён панясе заслужанае пакаранне», - паведаміў памочнік камандзіра часткі па сувязях са СМІ Міхаіл Бут-Гусаім.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках