19 траўня 2024, Нядзеля, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зонд Philae знайшоў на камеце арганічныя малекулы

Зонд Philae знайшоў на камеце арганічныя малекулы

Зонд Philae з місіі Rosetta выявіў на камеце 67P/Чурумава-Герасіменкі арганічныя малекулы.

Яны могуць быць падставай для стварэння формаў жыцця, паведамляе The Wall Street Journal, выяўленыя зондам злучэнні ўтрымліваюць атамы вугляроду. Навукоўцы пакуль аналізуюць звесткі, спрабуючы зразумець складанасць структуры знойдзеных рэчываў. Таксама перад навукоўцамі стаіць задача даследавання ўзораў грунту каметы.

Даследаванне каметы 67P/Чурумава-Герасіменкі неабходнае для вывучэння эвалюцыі ранняй Сонечнай сістэмы, паколькі яе матэрыя практычна не зведала змяненняў за апошнія 4,5 млрд гадоў. Акрамя таго, місія можа праліць святло на пытанні пра зараджэнне жыцця на Зямлі і з'яўленні на ёй вады.

У рамках місіі Rosetta 12 лістапада ўпершыню ў гісторыі чалавецтва аўтаматычны зонд быў спушчаны на паверхню каметы 67P/Чурумава-Герасіменкі. Ён прызямліўся на зацемнены ўчастак паверхні, таму адчувае недахоп энэргіі - ягоныя сонечныя батарэі засталіся без неабходнага доступу да сонечнай энэргіі. Перад інжынерамі Еўрапейскага касмічнага агенцтва стаяла задача хутка правесці розныя маніпуляцыі з зондам, каб паспець атрымаць як мага больш звестак аб камеце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках