19 траўня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіканцы на скрадзеным у Нямеччыне Ford прарываліся ў Беларусь

4
Мексіканцы на скрадзеным у Нямеччыне Ford прарываліся ў Беларусь

Аўтамабіль коштам 130 тысяч злотых замежнікі запазычылі ў нямецкім салоне.

Калі, увечары 13 лістапада на пункт пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» пад'ехала цёмная іншамарка, польскія памежнікі адразу ж пастанавілі праверыць аўтамабіль, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У машыне знаходзілася трое жыхароў Мексікі, а аўтамабіль, як высветлілася, лічыцца ў Шэнгенскай інфармацыйнай сістэме як скрадзены ў Нямеччыне, паведамляе Падляская памежная служба.

Высветлілася, што аўтамабіль 2014 выпуску, коштам блізу 31 тысячы еўра, нядаўна знік з пракату аўтамабіляў.

Кіроўца машыны затрыманы, яго падазраюць у парушэнні арт. 291 §1 КК Польшчы «Набыццё, дапамога ў продажы, прыняцце або дапамога ва ўтойванні рэчы, атрыманай злачынным шляхам».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках