19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепшыя футбалісты свету ўзялі ўдзел у акцыі супраць Эболы

1

Лепшыя футбалісты свету ўзялі ўдзел у акцыі «11 супраць Эболы», якая стартавала ў панядзелак, 17 лістапада.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ФІФА, піша «Газета.Ru».

Удзел у акцыі ўзялі футбаліст мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду, нападнік «Барселоны» Нэймар, форвард «Чэлсі» Дзідзье Драгба, гулец «Баварыі» Філіп Лам. Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел 11 футбалістаў і адзін трэнер, якім стаў настаўнік мюнхенскай «Баварыі» Пеп Гвардыёла.

FIFA.com

Акцыя прайшла пад лозунгам: «Разам мы пераможам вірус Эбола».

Спецыяльна для гэтай акцыі было нарыхтавана 11 шыльдаў з паведамленнямі, якія тычацца Эболы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках