19 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў і Макей у Менску абмяркоўвалі «ўдушэнне Данбаса»

31

Кіраўнік МЗС Беларусі таксама заявіў, што любыя санкцыі «адгукнуцца і той старане, якая іх уводзіць».

«На жаль, замест наладжвання ўстойлівага кантакту (з усходам Украіны) выяўляем, што Кіеў ўзяў курс на сацыяльна-эканамічнае ўдушэнне паўднёва-усходу Украіны, пагражае аднаўленнем сілавога развязвання канфлікту», - заявіў Сяргей Лаўроў на сумесным пасяджэнні калегій расейскага і беларускага дыпведамства ў Менску , піша «Інтэрфакс».

З ягоных слоў, «палітыка ЕЗ ва ўкраінскім крызісу, уключаючы выкарыстанне «падвойных стандартаў», спроба перакладаць адказнасць за тое, што адбываецца на іншых, ужываць санкцыйны ціск - усё гэта падрывае давер і стабільнасць на нашым кантыненце».

«Спадзяемся, што «пункт незвароту» не пройдзены. Мы разглядаем і заўсёды разглядалі Еўразвяз у якасці буйнога важнага гандлёва-эканамічнага партнёра, зацікаўленага ў паступальным развіцці супрацоўніцтва на раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове», - адзначыў Лаўроў.

Кіраўнік МЗС Беларусі, у сваю чаргу, заявіў, што любыя санкцыі «адгукнуцца і той старане, якая іх уводзіць».

«На шчасце, у ЕЗ прыходзяць да разумення таго, што неабходна знаходзіць агульныя асновы ўзаемадзеяння паміж ЕЗ і ЕАЭС», - сказаў Макей.

Гаворачы аб еўрапейскіх санкцыях, кіраўнік беларускага МЗС адзначыў, што санкцыі гэта абсалютна бесперспектыўны інструмент у замежнапалітычным узаемадзеянні. «Санкцыі ні да чаго добрага не вядуць, тым больш у нашым узаемазалежным свеце», - падкрэсліў ён.

Са слоў Макея, любыя санкцыі «адгукнуцца і той старане, якая іх уводзіць». «Мы за тое, каб праблемы развязваліся мірным шляхам - шляхам перамоваў», - заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.

Фота: МЗС Беларусі

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках