19 траўня 2024, Нядзеля, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль канфіскавалі за тое, што кіроўца ўзяў са спадарожнікаў 12 тысяч

20
Аўтамабіль канфіскавалі за тое, што кіроўца ўзяў са спадарожнікаў 12 тысяч

Жыхар Ваўкавыскага раёна ажыццяўляў перавозку пасажыраў па маршруце Ваўкавыск - пасёлак Рось на сваім аўтамабілі.

У якасці аплаты за праезд ён прыняў 12 000 рублёў. На гэтым нелегальным бізнэсе яго злавілі і прызначылі суд. На пасяджэнні 55-гадовы мужчына цалкам прызнаў віну ў парушэнні артыкула 12.7 КаАП (ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржрэгістрацыі альбо без ліцэнзіі). Пакаранне было даволі суровым, піша onliner.by.

Беспрацоўны мужчына ўжо тройчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за гэтае правапарушэнне, але так і не зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, у той жа час усе адміністрацыйныя спагнанні ў выглядзе раней накладзеных штрафаў ён аплачваў добраахвотна.

У адпаведнасці з пастановай суда яму прызначылі штраф у 90 базавых велічынь на суму 13,5 мільёна рублёў з канфіскацыяй аўтамабіля, на якім ажыццяўлялася перавозка, коштам 54 мільёны рублёў. Пастанова ўвайшла ў законнае дзеянне і не было абскарджаная.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках