19 траўня 2024, Нядзеля, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы год у менскіх рэстарацыях абыдзецца мінімум у Br500 тысяч

1
Новы год у менскіх рэстарацыях абыдзецца мінімум у Br500 тысяч

Блізу 80% рэстарацыяў і кавярняў Менска ўжо ўзялі заказы на правядзенне пераднавагодніх і навагодніх мерапрыемстваў.

Пра гэта паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

Кошт пераднавагодніх карпаратываў і навагодніх мерапрыемстваў у кавярнях і рэстарацыях Менска складае ад Br500 тыс на чалавека і вышэй у залежнасці ад святочнага меню і забаўляльнай праграмы. У некаторых аб'ектах грамадскага харчавання будзе дзейнічаць сістэма гнуткіх скідак. Так, асобныя сталічныя кавярні пададуць зніжкі ад 5% да 20% пры афармленні заказу на шэсць персон і больш, пастаянным кліентам пры правядзенні карпаратыўнага мерапрыемства, свята ў вызначаныя дні. Плануецца, што пачынаючы з 20 снежня штодня адзначаць калядныя і навагоднія святы ў кавярнях і рэстарацыях Менска будуць блізу 20 тыс наведвальнікаў.

Таксама аб'екты грамадскага харчавання горада бяруць заказы на правядзенне навагодніх дзіцячых ранішнікаў.

У галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама нагадалі, што са снежня арганізаваны прыём папярэдніх замоў на выраб мучных кандытарскіх, булачных і кулінарных вырабаў, у тым ліку і ў банкетным афармленні, і паўфабрыкатаў у 480 аб'ектах грамадскага харчавання. А з 22 снежня да 6 студзеня ў горадзе правядуць 1180 выстаў-продажаў паўфабрыкатаў, кулінарных і мучных кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці гандлёвых аб'ектаў грамадскага харчавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках