19 траўня 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стоічкаў прэтэндуе на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі

3
Стоічкаў прэтэндуе на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі

Лепшы футбаліст Еўропы-1994, балгарын Хрысто Стоічкаў з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

Пра гэта паведамляе сайт football.by.

У гэты час Стоічкаў знаходзіцца ў нашай краіне, дзе напярэдадні таварыскага матчу зборных Беларусі і Мексікі працуе экспертам для мексіканскага тэлеканала «Univision Deportes». Учора ён наведаў трэніроўку беларускай каманды.

Адзначым, што Хрысто Стоічкаў завяршыў кар'еру гульца ў 2003 годзе. Быў трэнерам зборнай Балгарыі, гішпанскай «Сельты», паўднёваафрыканскага «Мамелодзі Сандаунз», балгарскіх «Літэкса» і ЦСКА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках