19 траўня 2024, Нядзеля, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка перадаў словы падтрымкі Пуціну: Вашыя праблемы - гэта нашыя праблемы

98
Лукашэнка перадаў словы падтрымкі Пуціну: Вашыя праблемы - гэта нашыя праблемы

Дыктатар хоча «выразна дзейнічаць у адзіным ключы» з Расеяй.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамляе БелТА.

«Апошнім часам сітуацыя вакол нашых межаў «саюзнай дзяржавы» насцярожвае. Мы не можам пагадзіцца з той актыўнасцю, якая сёння вядзецца з боку заходніх дзяржаў на заходніх межах нашай «саюзнай дзяржавы». Мы не можам пагадзіцца з тэндэнцыяй пагаршэння сітуацыі ва Украіне, не толькі ў Данбаскім, Данецкім рэгіёнах, але і агулам ва Украіне», - адзначыў беларускі кіраўнік.

«Мы вельмі спадзяваліся, што пасля выбараў сітуацыя будзе развівацца ў лепшым напрамку, у кірунку стабільнасці. Але, на жаль, мы гэтага не бачым», - сказаў ён.

Лукашэнка мяркуе, што сітуацыя вакол Беларусі цесным чынам звязана і з Расеяй. «Праблемы непадзельныя: нашыя праблемы - гэта і вашыя праблемы, а вашыя праблемы - гэта нашыя праблемы, - сказаў ён. - Гэты ціск на Беларусь, які далёка не абыякавы для Расейскай Федэрацыі, натуральна, гэта ціск і на Расейскую Федэрацыю, у якой і так праблем дастаткова».

«Таму гэты клубок праблем, які скручваецца вакол нас, перш за ўсё тычацца замежнапалітычных устаноў, што уплываюць на сітуацыю ў Беларусі і, натуральна, Расеі, яны нас не турбаваць не могуць», - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён выказаў пажаданне, каб гэтая тэма была абмеркаваная беларускай і расейскай стараной, і «мы прыйшлі да нейкай адзінай пазіцыі і разам маглі выразна дзейнічаць у адзіным ключы». «Праблема ёсць, яе трэба развязваць», - дадаў ён, звярнуўшы ўвагу на важнасць сустрэч у Менску для выпрацоўкі напрамкаў дзеянняў.

Што тычыцца двухбаковых беларуска-расейскіх стасункаў, то Лукашэнка падкрэсліў, што насцярожваючыя праблем у стасунках няма наогул. «Мы пачынаем новы год у прынцыпе без праблем у нашых стасунках, нават дробных. Мы дамовіліся па ўсіх пытаннях», - сказаў ён. На ягоную думку, калі б усе міністэрствы і ўстановы з абодвух бакоў працавалі так, як міністэрства замежных спраў і абароны, у дзвюх дзяржаў наогул не было б ніякіх праблем.

Лукашэнка перадаў самыя добрыя словы падтрымкі прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну. «Я бачу, наколькі ў яго цяпер графік насычаны, у асноўным у цяжкім рэгіёне на Усходзе, і фізічна, і ў плане адлегласці», - сказаў беларускі кіраўнік. Ён таксама папрасіў перадаць добрыя пажаданні Дзмітрыю Мядзведзеву.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках