19 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулец «Кубані»: Усе футбалісты цёпла прынялі Кучука

2
Гулец «Кубані»: Усе футбалісты цёпла прынялі Кучука

Хаўбек «Кубані» Уладзіслаў Кулік заявіў, што каманда цёпла сустрэла новага галоўнага трэнера - беларуса Леаніда Кучука.

Ён змяніў на гэтай пасадзе свайго суайчынніка Віктара Ганчарэнку, нагадвае «Прессбол».

- Уладзіслаў, кадравыя перамены ў клубе - гэта заўсёды складаны працэс. Якая атмасфера ў камандзе ў сувязі з прызначэннем на пасаду галоўнага трэнера Леаніда Кучука?

- Усе футбалісты цёпла прынялі новага трэнера. Тыя гульцы, якія былі ў камандзе паўтара гады таму, не па чутках ведаюць, што Леанід Кучук - спецыяліст вельмі высокага ўзроўню. Пры яго кіраўніцтве «Кубань» дасягнула самага вышэйшага выніку ў сваёй гісторыі.

- Сёння новы трэнерскі штаб прыступіў да працы. Як праходзіць падрыхтоўка да матчу супраць «Зеніта»?

- Пасля ўчорашняй кантрольнай гульні мы правялі аднаўленчы занятак. А ўжо з заўтрашняга дня мы пачнём планамерна рыхтавацца да гульні з «Зенітам».

- Вы адзначылі, што пры Кучуку каманда мела вышэйшыя дасягненні ў сваёй гісторыі. Якія задачы пазначыў трэнер перад калектывам на сённяшнім сходзе перад трэніроўкай?

- Гэты чалавек - максімаліст, які не ўцерпіць нядбалага стаўлення да працы. Ён хоча дамагацца высокіх вынікаў. Пра гэта ён і абвясціў калектыву. А задача ў нас засталася тая ж, якую паставіла кіраўніцтва: трапіць паводле вынікаў сезона ў еўракубак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках