19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Ротфэльд: Пуцін не чакаў «халоднага прыёму» на саміце G20

4
Адам Ротфэльд: Пуцін не чакаў «халоднага прыёму» на саміце G20

Прэзідэнт Расеі з'ехаў з Сіднэя, у сувязі з тым, што пытанне Украіны апынулася ў цэнтры ўвагі, а ён сам - на перыферыі.

Пра гэта заявіў былы міністр замежных спраў Польшчы Адам Ротфэльд у праграме «Faktach po Faktach» на тэлеканале TVN24.

- Я глядзеў расейскія СМІ, і перадача пра саміт была не такая ж, як у нас. Здавалася, што Пуцін у цэнтры, што ён з'яўляецца галоўным палітыкам, - сказаў ён. - Не падлягае сумневу, што Пуцін з'ехаў з Сіднэя ў сувязі з тым, што пытанне Украіны апынулася ў цэнтры ўвагі, а ён сам - на перыферыі. Гэта праблема, такога Пуцін не чакаў. - Дадаў ён.

Ротфэльд мяркуе, што гэтая сітуацыя прывядзе да пераацэнкі Пуціным абранай ім стратэгіі.

- Незалежна ад таго, што паказваюць у расейскіх СМІ, сутнасць палягае ў тым, што Пуцін зразумеў - у яго палітыкі ёсць абмежаванні. Верагодней за ўсё, ён дайшоў да такога моманту, калі будзе вымушаны крытычна ацэніць тое, што сам пачаў, - сказаў палітык. - Уся праблема была створаная Расеяй і Расея павінна будзе ўзяць актыўны ўдзел у яе развязанні, калі не хоча прывесці да вельмі небяспечнай сітуацыі - пераконваў былы міністр замежных спраў.

Адам Ротфэльд падкрэсліў таксама, што Пуцін балюча адчуў «халодны прыём» з боку еўрапейскіх лідараў падчас саміту.

- Ён прывык да таго, што на самой справе ён з'яўляецца Расеяй, а Расея - гэта і ён. І такім чынам паказваюць гэта ў СМІ, і так усё часцей ён сабе гэта тлумачыць - казаў Ротфэльд. Паводле яго ацэнкі, Пуцін як і многія сусветныя лідары ў гісторыі, якія праводзілі падобную палітыку «пачынае атаясамліваць лёс сваёй краіны з самім сабой».

- З перакананнем, што ніхто іншы не дасць такой гарантыі перамогі Расеі ў гэтай стратэгіі, якую ён абраў. Я мяркую, што гэтая стратэгія не толькі няправільная, але і небяспечная. Яна найбольш небяспечная для Расеі, але таксама для ўсяго свету, асабліва для нашай часткі свету - ацаніў Ротфэльд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках