19 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія СМІ раскрылі хлусню Пуціна ў яго апошнім інтэрв'ю

14
Нямецкія СМІ раскрылі хлусню Пуціна ў яго апошнім інтэрв'ю

Прэзідэнта РФ, актыўна скажаючага рэальнасць, жартаўліва параўналі з казачным героем Пінокіа.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас свайго інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу NDR, якое ён даў 15 лістапада, перакручваў і скажаў факты, каб абгрунтаваць сваю пазіцыю, піша нямецкае выданне Bild.

Так, Пуцін у інтэрв'ю параўнаў анэксію Крыма з аддзяленнем Косава. Сапраўды, піша выданне, войскі NАТO ўвайшлі ў Косава без мандату ААН, а Расея і Кітай выступалі супраць, піша zn.ua.

«Аднак ёсць дзве вялікія розніцы паміж Крымам і Косава: у Косава сотням тысяч албанцаў пагражала смерць або доля бежанцаў праз дзеянні сербскага рэгулярнага войска і партызанаў. І, увод войскаў у Косава адбыўся пасля некалькі гадовых беспаспяховых спробаў развязаць канфлікт дыпламатычна», - адзначаюць аўтары артыкула, дадаючы, што калі Крым быў у выніку далучаны да Расеі, то Косава здабыло незалежнасць.

Каментуючы выказванне Пуціна аб тым, што «ў сучасным свеце людзі, якія вядуць барацьбу і якія ўважаюць гэтую барацьбу за справядлівую (...), заўсёды знойдуць узбраенне» (так ён адказаў на пытанне, адкуль у данбасскіх баевікоў столькі зброі), выданне падкрэслівае, што ні NАТO, ні нямецкая выведка не сумняваюцца, што сепаратыстаў на ўсходзе забяспечвае Расея. Журналісты адзначаюць, што яшчэ можна меркаваць, што сепаратысты закупілі дзесьці стралковую зброю і прывезлі яе ў Данбас. Аднак незаўважна даставіць цяжкую вайсковую тэхніку, напрыклад, танкі вельмі не проста.

Таксама нямецкім журналістам падаўся дзіўным тэзіс Пуціна пра тое, што санкцыі Захаду нібыта ўмацоўваюць Расею, прымушаючы яе эканоміку вырабляць некаторыя тавары, якія раней пастаўляліся з-за мяжы.

«Санкцыі накіраваныя перш за ўсё супраць фінансавай, абароннай і здабываючай прамысловасці. Асабліва залежыць ад імпарту з заходніх краін здабываючая прамысловасць Расеі. Для здабычы нафты ў цяжкадаступных абласцях, у Арктыцы, і распрацоўцы сланцавых радовішчаў Расея мае патрэбу ў заходніх тэхналогіях. Паток нафты з лёгкадаступных запасаў падыходзіць да канца», - адзначае выданне.

Акрамя таго, Пуцін спрабаваў пераканаць нямецкіх гледачоў, што ў гэтым годзе эканоміку яго краіны чакае рост на 0,5-0,6 працэнта ў гэтым годзе і 1,2% у наступным годзе. Далей рост павінен паскорыцца - 2,3% ў 2016 і 3% у 2017 годзе. Хоць Цэнтрабанк Расеі афіцыйна адкарэктаваў свой прагноз на гэты год да 0,3% росту ВУП і 0% у наступным праз вычарпаныя традыцыйныя крыніцы росту - нафту і газ.

Разважаючы пра будучыню Украіны, Пуцін гуляў словамі, пераплятаючы паняцці «дэцэнтралізацыя» і «федэралізацыі». Аднак Bild адзначае, што расейскі прэзідэнт кажа не пра федэралізацыі Украіны па нямецкаму ўзору, а драбненне дзяржавы на канфедэрацыю. «Выкарыстоўваючы ўплыў прарасейскіх рэспублік на ўсходзе краіны, Пуцін мог бы спыніць прасоўванне Украіны на Захад», - мяркуюць аўтары артыкула.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках