19 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўны «Атланта»: Скончыўся кантракт - выганяюць на вуліцу

44
Працоўны «Атланта»: Скончыўся кантракт - выганяюць на вуліцу

Кіраўніцтва прадпрыемства ўсялякім коштам пазбаўляецца ад супрацоўнікаў, абы пратрымацца на плаву.

Пра гэта charter97.org распавёў чытач.

«На менскім заводзе лядоўняў ЗАТ «Атлант» праводзяць скарачэнне работнікаў «па-хітраму». Тым, у каго заканчваецца кантракт, яго проста не працягваюць. Усім запар - старым, маладым, перспектыўным, жанчынам, мужчынам... Нават зімой. Выганяюць усіх, абы «карабель не патануў». У завода вельмі шмат крэдытаў, запазычанасці блізу 200 мільёнаў даляраў, рэнтабельнасць складае -5%. Улады прыдумалі кантрактную сістэму ў разрэз з Канстытуцыяй, а цяпер здзекуюцца над народам. Адміністрацыя завода парушае законы, а менавіта - працоўны кодэкс, у калектыўнай дамове не выконваюць пункт аб рэальнай зарплаце, якая не пералічваецца з-за інфляцыі. Каля года работнікам не падвышалі заробак. Прафсаюзы, натуральна, маўчаць. Выпрабоўваюць цярпенне людзей да апошняга», - кажа ён.

Нагадаем, у краіне ўжо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох- і трохдзёнку, пра няпоўныя выплаты заробкаў і пра іх памяншэнне, а таксама пра прымусовыя выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках