19 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як звязаны ваш тэлевізар і ўзровень шчасця

7
Навукоўцы распавялі, як звязаны ваш тэлевізар і ўзровень шчасця

Як вы праводзіце вольны час? Ад гэтага залежыць ваш настрой, эмацыйны стан.

Маштабнае даследаванне брытанскіх сацыёлагаў выявіла прамую сувязь агульнага ўзроўню задаволенасці жыццём з тым, колькі часу людзі праводзяць перад блакітным экранам, піша estet-portal.com.

У даследаванні брытанскіх псіхолагаў узялі ўдзел больш за 30 000 чалавек. Добраахвотнікі адказвалі на пытанні тэстаў пра асаблівасці правядзення вольнага часу, а таксама аб уласным настроі, эмацыйным стане і задаволенасці жыццём.

Паддоследныя, якія ўважалі сябе за шчаслівых людзей, адрозніваліся высокім узроўнем сацыяльнай і пазнавальнай актыўнасці. Яны сустракаліся з многімі людзьмі, мелі стасункі з сябрамі, наведвалі грамадскія мерапрыемствы, хадзілі ў царкву, чыталі лекцыі і наведвалі розныя курсы.

Пры гэтым удзельнікі, найменш задаволеныя сваім жыццём, аддавалі перавагу праводзіць вольны час у сваіх кватэрах перад тэлевізарамі. Даследнікі падлічылі, што ў сярэднім няшчасны чалавек глядзіць тэлевізар на 28% даўжэй, чым шчаслівы.

Усталявана таксама, што больш за палову нездаволеных сваім жыццём людзей маюць шмат вольнага часу і не ведаюць, чым яго заняць. У той час як сярод задаволеных жыццём паддоследных паказчык «незанятага часу» не дацягвае і 20%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках