19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«J: морс» адзначыць дзень нараджэння канцэртам «15 гадоў у аблоках»

3
«J: морс» адзначыць дзень нараджэння канцэртам «15 гадоў у аблоках»

22 лістапада ў Менску ў канцэртнай зале Prime Hall з юбілейнай праграмай «15 гадоў у аблоках» выступіць гурт «J: морс».

Гэта будзе першы канцэрт калектыву з 2010 года. У снежні адзін з самых папулярных музычных калектываў краіны святкуе 15-годдзе творчай дзейнасці. Цяпер музыкі запісваюць новы альбом, выхад якога плануецца зімой-вясной 2015 года, піша БелаПАН.

Падводзячы вынікі пятнаццацігадовай творчай дзейнасці, лідар гурту Уладзімір Пугач адзначыў: «Мы не спрабавалі і не спрабуем падстроіцца пад слухача, бо калі вядзеш сябе такім чынам, перастаеш быць цікавым, і перш за ўсё самому сабе. Я не мяркую, што галоўная задача музыканта - здзіўляць, наша задача - прымусіць слухача знайсці ў сабе нейкую новую эмоцыю. Вось гэтым мы і займаемся. Мне падабаецца мая музычная дзейнасць, і ў яе завяршэнні пакуль не бачу сэнсу. Усім нашым прыхільнікам хачу сказаць: дзякуй, што да гэтага часу выбіраеце нас».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках