19 траўня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Калідор у Крым патрэбен Пуціну да наступу зімы

25
Newsweek: Калідор у Крым патрэбен Пуціну да наступу зімы

Таму бліжэйшым часам на ўсходнім фронце Украіны будзе неспакойна.

Пра гэта піша журналіст Бені Анві ў брытанскім часопісе Newsweek, паведамляе Newsweek, передает Цензор.нет.

«Ключом да разумення, што менавіта падагравае цікавасць Пуціна ва Украіне, з'яўляецца перспектыва адрэзанага ад расейскіх паставак Крыму», - піша Анві. Калі ў сакавіку крымчукі дружна «прагаласавалі» за далучэнне да Расеі, іх захліснула хваля эйфарыі. «Цяпер гэта пачуццё - толькі ўспамін», - мяркуе журналіст.

Паводле назіранняў Украіны і ЕЗ, крымскім жыхарам, у тым ліку расейскім вайскоўцам і маракам ЧФ Расеі, цяпер вельмі складана, у першую чаргу маральна, піша Анві. Кошты на базавыя прадукты патроіліся. Санкцыі прывялі да інфляцыі, пагоршыўшы і без таго далікатную эканоміку.

«Пуцін уклаў шмат у крымскую гульню. Каб атрымаць поспех, Масква павінна забяспечыць спосабы паставак праз украінскую тэрыторыю», - піша журналіст. Дастаўка ежы морам або паветрам - занадта дарагая для працяглай практыкі. Таму Пуціну крытычна важны сухапутны калідор, мяркуе Анві.

У ключавым на гэтым шляху горадзе - Марыупалі - які Расея павінна захапіць, каб атрымаць доступ да Крыму, на ўсю моц ідзе падрыхтоўка да вайны, піша Анві. І хоць украінскім жыхарам не цягацца з расейскімі вайскоўцамі, сутычкі будуць, і яны будуць жорсткімі, мяркуе журналіст.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках