19 траўня 2024, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантракт на пастаўку газу з Расеі ў Беларусь падпішуць да 30 лістапада

4
Кантракт на пастаўку газу з Расеі ў Беларусь падпішуць да 30 лістапада

Кантракт на імпарт расейскага газу ў Беларусь на 2015-2017 гады плануецца падпісаць да 30 лістапада.

Пра гэта сёння журналістам паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, паведамляе БелТА.

«Мы ставім задачу падпісаць кантракт да 30 лістапада. Абмежавання ў аб'ёмах там няма: колькі трэба - столькі і атрымаем. Я мяркую, што кошт у наступным годзе будзе ніжэйшы, чым у гэтым», - сказаў першы віцэ-прэм'ер. Ён удакладніў, што ў сапраўдны час кошт 1 тыс. куб.м газу складае $168. Уладзімір Сямашка дадаў, што на фарміраванне кошту за прыродны газ уплывае зніжэнне курсу расейскага рубля і коштаў на нафту.

Паводле агучанай у пачатку года інфармацыі, Беларусь у 2014 годзе імпартуе каля 20,465 млрд куб.м прыроднага газу з Расеі. Паводле слоў першага намесніка міністра энэргетыкі Леаніда Шанца, такога аб'ёму газу хопіць для задавальнення патрэб усіх катэгорый спажыўцоў Беларусі.

У 2013 годзе было імпартавана каля 19,5 млрд куб.м прыроднага газу. У далейшым краіна плануе працягнуць стратэгію на памяншэнне залежнасці ад прыроднага газу, што дасягаецца за кошт комплексу мер у павышэнні энэргаэфектыўнасці энэргетыкі і іншых галін эканомікі, а таксама за кошт замяшчэння пераважнага пакуль імпартнага энергарэсурсу энэргіяй з аднаўляльных крыніц і павышэння долі ў паліўным балансе мясцовых відаў паліва.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках